04.02.2010 / 20:47

«Хроніка Длугаша» друкуецца па-беларуску 3

Часопіс «Маладосць» пачаў друкаваць пераклад «Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae» польскага гісторыка ХV стагоддзя Яна Длугаша.

Часопіс «Маладосць» пачаў друкаваць пераклад «Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae» польскага гісторыка ХV стагоддзя Яна Длугаша.

Літаратурна-мастацкае выданне ў некалькіх нумарах будзе змяшчаць урыўкі з найбольш вядомага твора паляка, якія тычацца Грунвальдскай бітвы. РВУ «Літаратура і Мастацтва», куды ўваходзіць часопіс, да 600-годдзя бітвы плануе выдаць пераклад, які здзейсніў Аляксандр Вашчанка, асобнай кніжкай.

Ян Длугаш (1415-1480) — гісторык і дыпламат. «Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae» — гэта гісторыя Польшчы ў 12 тамах. Была напісана на лацінскай мове. У «Хроніцы Длугаша», як яе яшчэ называюць, выкарыстаны матэрыялы дзяржаўных і царкоўных архіваў, польскія, чэшскія і венгерскія хронікі, рускія і літоўскія летапісы.

КМ

0
slink / Адказаць
04.02.2010 / 21:38
Вось гэта выбітная навіна! Віньшую спадарства! Абавязкова набуду часопісы і кнігу!!!
0
Гісторыкус / Адказаць
04.02.2010 / 22:23
Выдатная навіна. Калі б аўтар - КМ - паведаміў хто з нашых гісторыкаў (літаратараў?) падняўся на такую тытанічную працу, цаны не было б гэтай інфармацыі.
0
Уладзь / Адказаць
05.02.2010 / 02:31
Дык зто перакладчык, скажыце?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру