У 2010 годзе пуцёўкі ў беларускія санаторыі падаражэюць у межах прагнознага індэкса цэн — у сярэднім на 9 працэнтаў.

Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна‑курортнаму лячэнню насельніцтва пры Савеце міністраў Генадзь Балбатоўскі.

Ён падкрэсліў, што кошт пуцёвак, якія закупляюцца па выніках адкрытага конкурсу рэспубліканскім цэнтрам, у сярэднім на 5‑10 працэнтаў ніжэйшы, чым у свабоднай рэалізацыі.

Дарэчы, сярэдні кошт пуцёўкі ў 2009 годзе для дарослых тэрмінам на 18 дзён быў 965 тыс. рублёў

Што датычыцца шкалы аплаты за пуцёўку, то мяняць яе не плануецца. Гэта шкала ўстаноўлена ўказам прэзідэнта №542. Памер платы за пуцёўку вызначаецца суадносінамі памеру грашовага даходу атрымальніка пуцёўкі да налічанай сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у Беларусі. «У прымяненні да сённяшняга дня назову некаторыя прыблізныя лічбы: калі даход да 550 тыс. — трэба заплаціць за пуцёўку 15 працэнтаў у зімовы перыяд і 20 працэнтаў — у летні, калі даход складае 1,1‑1,6 млн. тыс. — адпаведна 40 працэнтаў і 55 працэнтаў, а калі звыш 5,5 млн. тыс. — 100 працэнтаў кошту пуцёўкі», — дадаў суразмоўца. Ён лічыць, што дыферэнцыяцыя платы за пуцёўку забяспечвае справядлівы падыход, паколькі даплата за яе прымальная для розных катэгорый атрымальнікаў пуцёўкі, у тым ліку для малазабяспечаных грамадзян.

«Цану на санаторныя пуцёўкі, якія знаходзяцца ў свабоднай рэалізацыі, дыктуе рынак, — сказаў Генадзь Балбатоўскі. — Так, пасля Новага года ўсе ўласнікі здраўніц зрабілі скідкі на пуцёўкі, каб садзейнічаць іх максімальнаму запаўненню».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?