05.02.2010 / 11:22

У школах увядуць факультатыў «Асновы праваслаўнай культуры» 82

Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускі экзархат РПЦ падрыхтавалі праграму факультатыўнага курса «Асновы праваслаўнай культуры. Святыні беларускага народа»,

паведаміў у чацвер журналістам міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Паводле міністра, распрацаваная калектывам аўтараў праграма заняткаў факультатыўнага курса прапануецца для вывучэння ў 1—11 класах. У найбліжэйшы час яна будзе накіраваная для разгляду і зацвярджэння ў Нацыянальны інстытут адукацыі.

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што гэты факультатыў заснаваны на беларускіх праваслаўных традыцыях.

Акрамя таго, у БДПУ імя М.Танка распрацаваны курс лекцый для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ «Методыка выкладання рэлігіязнаўства ў сярэдняй школе». Курс прайшоў неабходнае рэцэнзаванне ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ.

0
накідаецца канфэсійны шавінізм / Адказаць
05.02.2010 / 12:10
расейская рэлігійная ідэалогія нарадзіла канфэсійны канібалізм 17 ст. Амаль палова нашай нацыі фізічна вынішчаная, выпаленыя гарады і вёскі. У 20 ст. праваслаўніцкая імпэрыя выбухнула камуністычным канібалізмам. Цяперашні расейскі шавінізм ізноў вярнуўся ў рэлігійную форму і не хавае ідэю аднаўленьня праваслаўніцкага камунізму начале з манархам. Рэспубліка, дэмакратыя, палітычныя і грамадзянскія свабоды несумяшчальныя з праваслаўніцкай ідэалогіяй канфэсійнага шавінізму.
0
Міхаліна / Адказаць
05.02.2010 / 12:14
Злучэнне ў назве ШКОЛЬНАГА ПРАДМЕТУ слоў праваслаўе і Беларусь у кожнай нармальнай краіне можна было б абскардзіць ня тое што ў Канстытуцыйным - а ў кожным районным судзе - і выйграць на этапе папярэдніх слуханняў! Рэлігія аддзеленая ад дзяржавы - і павінна такой заставацца. Асабліва - праваслаўе. Дадам для крытыкаў - што гэта мая канфесія. Таму я добра бачу, што адбываецца ўнутры. Мы ўсе ў Беларусі палім "праваслаўныя" цыгарэты - хто ня ведае чаму - шукайце інфы ў інтэрнэце. Пакуль яна там яшчэ ёсць.
0
More Air / Адказаць
05.02.2010 / 12:18
Цікава, што там ад беларускіх праваслаўных традыцый? Расейская мова?:)
Паказаць усе каментары/ 82 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру