05.02.2010 / 13:38

Стан Бразаўскаса застаецца цяжкім 1

Паводле словаў дактароў, стан экс-прэзідэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса застаецца цяжкім.

Ён ляжыць у рэанімацыі клінікі ў Сантарышках. Як паведамлялася раней, сепсіс і выкліканы ім шок, а таксама парушэнне дзейнасці нырак вылечылі.

Пацыент праходзіць курс лячэння ад раку прастаты і выкліканых ім ускладненняў.

Хворы па-ранейшаму мае патрэбу ў пастаянным наглядзе, таму ён і знаходзіцца ў рэанімацыі.

0
курс лячэння ад раку прастаты (с) / Адказаць
05.02.2010 / 16:08
урачэбная таямніцы больш не існуе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру