05.02.2010 / 14:32

МВФ ацэньвае патрэбу Беларусі ў замежным фінансаванні на 2010 год амаль у 5 млрд даляраў 5

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе МВФ па выніках трэцяга агляду праграмы stand‑by.

Паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, патрэбнасці Беларусі ў знешнім фінансаванні ў 2010 годзе складуць 4 млрд. 954 млн. даляраў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе МВФ па выніках трэцяга агляду праграмы stand-by.

Эксперты фонду павялічылі свой прагноз наконт патрэбнасці Беларусі ў фінансаванні на 722 млн. даляраў.

Пры гэтым крыніцы фінансавання, якія Беларусь знайшла сама,

эксперты МВФ ацэньваюць у 2 млрд. 969 млн. даляраў (папярэдні прагноз — 2 млрд. 754 млн. даляраў),

з іх прамыя замежныя інвестыцыі павінны скласці 2 млрд. 320 млн. даляраў.

Дэфіцыт фінансавання МВФ прагназуе на ўзроўні 1 млрд. 985 млн. даляраў (ранейшы прагноз — 1 млрд. 478 млн.).

Часткова яго мяркуецца пакрыць за кошт апошняга траншу крэдыту МВФ у памеры 682 млн. даляраў. Не пакрыты крыніцамі дэфіцыт фінансавання ў Беларусі ў 2010 годзе, паводле прагнозаў спецыялістаў фонду, складзе 1 млрд. 304 млн. даляраў (ранейшы прагноз — 820 млн. даляраў). Пры гэтым яны ўдакладняюць, што на аснове скарэктаванага мэтавага паказчыка валавых золатавалютных рэзерваў

сукупны непакрыты дэфіцыт фінансавання ў 2010 годзе складзе 1 млрд. 454 млн даляраў.

У дакладзе гаворыцца, што Расія адмовілася ад абяцання выдзеліць заключны транш у 500 млн. даляраў у рамках двухбаковага крэдыту, што прывяло да стварэння дэфіцыту фінансавання.

Пры гэтым МВФ чакае, што пазыку Еўрасаюза ў памеры прыкладна 290 млн. даляраў, якая была запланавана на канец 2009 года, Беларусь зможа атрымаць у першым квартале 2010 года. Гэта макрафінансавая дапамога ЕС увязана з праграмай МВФ stand-by, якая заканчваецца сёлета ў сакавіку.

У аглядзе адзначаецца, што дэфіцыт фінансавання на 2010 год пасля завяршэння дзеяння праграмы Беларусь можа пакрыць дадатковай фінансавай падтрымкай з боку МВФ пры дасягненні наступнай дамоўленасці, фінансаваннем ад іншых шматбаковых донараў і, магчыма, шляхам выпуску еўрааблігацый.

Паводле прагнозаў МВФ, дэфіцыт сальда рахунку бягучых аперацый Беларусі ў 2010 годзе складзе 3,85 млрд. даляраў.

0
Димыч1 / Адказаць
05.02.2010 / 14:46
Ну, вот и картина Репина "Приплыли":)) Что я и говорил. Как только Россия сократила дотации Беларуси, так тотчас выясняется, что самостоятельно (за свой счет) она жить не может, требуется внешнее финансирование. Господа! Страна, которая не может жить за свои, не обладает полным суверенитетом. А если она не обладает полным суверенитетом, то это значит, что политический класс этой страны рано или поздно вынужден будет положить суевренитет в чью-то тумбочку.:)) В чью- вопрос времени. Но недолго осталось ждать. Хотелось бы услышать оптимистический голос политмудреца Класковского как мы щас благодаря ЕС выйдем из российской конюшни и куда-то придем, попутно модернизировав свою экономику за счет щедрых, бескорыстных западных капиталистов.:))
0
roodxx / Адказаць
05.02.2010 / 14:59
"1 млрд. 454 млрд. даляраў. " Рэдакцыя, штосьці вы заблыталіся)))
0
Гу / Адказаць
06.02.2010 / 00:56
Димычу1. Всё это давно известно всем здравомыслящим людям. Иждевенцы не свободны. Только народ из Дукоморья пребывает в облаках да в стабильности своей мнимой.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру