05.02.2010 / 17:54

Навукоўцы з Беларусі і ЗША правялі паспяховы эксперымент па знішчэнні ракавых клетак 1

Новы эксперымент з культурамі ракавых клетак адкрывае новы шлях барацьбы з захворваннем. Міжнародная група даследчыкаў з Беларусі і ЗША вынайшла спосаб выбарачна знішчаць злаякасныя клеткі знутры.

«Нацэльванне на адзінкавую клетку з’яўляецца адным з найбольш важных пераваг нанамедыцыны, і наш падыход абяцае, што зможа дасягнуць эфекту, лакалізаванага ўнутры асобнай клеткі, — кажа вядучы даследчык гэтага праекта Дзмітрый Лапотка. — Ідэя заключаецца ў тым, каб лячыць нездаровыя клеткі на ранняй стадыі хваробы, да моманту, калі яна пачыне прагрэсаваць, а стан здароўя чалавека моцна пагоршыцца».

Яшчэ ў мінулым годзе Дзмітрый і ягоныя калегі з Лабараторыі лазэрных цытатэхналогій Інстытута цепла- і масаабмена НАН Беларусі ўстанавілі, што наначасціцы золата, якія плаваюць у біялагічным асяроддзі, пры апраменьванні яркім лазэрам з пэўнымі параметрамі, імгненна ствараюць вакол сябе распаленыя бурбалкі пару, названыя навукоўцамі «нанабурбалкі». Як паведамілі навукоўцы ў сваім прэс-рэлізе на сайце амерыканскага універсітэта Rice, пры пэўных наладках гэтыя нанабурбалкі маглі эфектыўна разбураць клеткі.

У новым эксперыменце на ракавых клетках даследчыкі паказалі, што пры адным узроўні апраменьвання залатыя наначасціцы ствараюць успышкі, дастаткова яркія, каб іх можна было здымаць на відэа праз мікраскоп, а пра росце магутнасці лазэра тыя ж часціцы знішчаюць знойдзеныя клеткі.

Гэтую дваістую ролю залатых наначасціц навукоўцы з Беларусі і ЗША назвалі theranostics process (тэрапія + дыягностыка) Яны выпрабавалі гэты метад на лейкемічных і ракавых клетках галавы і шыі, назваўшы яго эфектыўным.

Даследванні даступныя ў он-лайн рэжыме ў часопісе Nanotechnology .

Вольга Жарнасек

0
юрась / Адказаць
06.02.2010 / 05:12
Нейкая пустая стацьця. Гэта аналаг ФДТ? тады асноўная фішка мусіць быць у сэлектыўнасьці пранікненьня ў ракавыя клеткі, а тут аб гэтым ні слова.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру