Былы футбаліст зборнай Беларусі ды былы трэнер «Віцебска» 36-гадовы Аляксандр Хацкевіч стаў адным з трэнераў зборнай Украіны па футболе. Беларус прыняў запрашэнне галоўнага трэнера зборнай Украіны Мірона Маркевіча, прызначанага на гэтую пасаду ў панядзелак.
Зборная Украіна будзе вызваленая ад адборачных гульняў да чэмпіянату Еўропы – 2012, бо з’яўляецца гаспадыняй – разам з Польшчай – гэтага першынства.
Мірон Маркевіч заявіў, што мэта зборнай – перамога на Еўра-2012.
***
Што да Хацкевіча, то ў свой час ён выступаў разам з Валянцінам Бялькевічам за «Дынама» Кіеў, у 1996-2003 гг. У складзе ўкраінскага клуба ён быў сяміразовым чэмпіёнам Украіны. Правёў за «Дынама» Кіеў 135 матчаў, забіў 26 мячоў. Пачынаў і сканчаў кар'еру ў мінскім «Дынама» (1991–1996, 2005–2007 - 106 гульняў, 20 галоў). Трэнерскую кар'еру таксама пачынаў у «Дынама» у 2007 г..
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары