Аляксандр Лукашэнка дагэтуль знаходзіцца ў Швейцарыі.

«Прэзідэнт яшчэ не вярнуўся і працягвае знаходзіцца ў Швейцарыі», — паведаміў кіраўнік прэс‑службы прэзідэнта Павел Лёгкі.

Пра тое, што Лукашэнка адправіўся з рабочым візітам у Швейцарыю, яго прэс‑служба паведаміла вечарам 3 лютага. Тэрміны візіту не ўдакладняліся. «Кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з прадстаўнікамі бізнесу і палітычных колаў гэтай краіны. Дзелавая частка візіту, які будзе доўжыцца некалькі найбліжэйшых дзён,

сумешчана з кароткатэрміновым адпачынкам», — гаварылася ў прэс‑рэлізе.

4 лютага Павел Лёгкі паведаміў, што Лукашэнка вернецца «з дня на дзень». Ён таксама зазначыў, што прэс‑служба паведаміць аб выніках рабочага візіту кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?