Дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі наведае з візітам Бангладэш 21‑26 сакавіка, паведамілі ў Беларускай гандлёва‑прамысловай палаце (БелГПП).

Гэта будзе першы ў гісторыі ўзаемаадносін дзвюх краін дзелавы візіт беларускай дэлегацыі ў Бангладэш. Яго мэта — нарошчванне аб’ёмаў беларускага экспарту на новыя рынкі, пошук новых дзелавых партнёраў сярод бангладэшскіх бізнесменаў, наведванне шэрага прадпрыемстваў. У ходзе візіту будуць абмяркоўвацца розныя варыянты ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, магчымасць стварэння СП.

Як адзначылі спецыялісты, актыўнае супрацоўніцтва паміж БелГПП і Федэрацыяй гандлёва‑прамысловых палат Бангладэш пачалося ў 2006 годзе, пасля таго, як бакі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Разам з тым да гэтага часу не адбылося ніводнага прамога візіту бізнесменаў.

Візіт арганізуюць БелГПП і Федэрацыя гандлёва‑прамысловых палат Бангладэш пры падтрымцы МЗС Беларусі, паведамляе БЕЛТА

Варта зазначыць, што Бангладэш — адна з найбяднейшых і самых густанаселеных краін свету. Так, па ВУП на душу насельніцтва краіна займае 196‑е месца ў свеце (паводле парытэту пакупніцкай здольнасці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0