Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 10 лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па ўсходняй палове невялікі снег. Ноччу і раніцай па захадзе месцамі туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёд. Вецер усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—17°С, днём мінус 4—10°С, па паўднёвым усходзе ноччу мінус 4—9°С, днём 0 — мінус 3°С.

10 лютага ў Мінску будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12—14°С, днём мінус 4—6°С.

У наступныя двое сутак, 11 і 12 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е. 11‑га на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, слабая мяцеліца. Днём па паўднёвым усходзе магчымы дождж, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 4—11°С, па паўднёвым усходзе 0 — мінус 3°С, днём мінус 4 — плюс 2°С.

12‑га часам снег, мокры снег, слабая мяцеліца. Па поўдні краіны магчымы дождж, месцамі галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, днём мінус 5 — плюс 2°С.

У Мінску 11 лютага воблачна. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—5°С, днём 0 — мінус 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?