Грамадзкая арганізацыя БНФ «Адраджэньне» атрымала адказ на свой зварот да Беларускай рэспубліканскай рады па пытаньні гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

У адказе паведамляецца, што «зьмест прапановы дублюе прадстаўленыя раней матэрыялы і ня ўтрымлівае вынікаў новых дасьледаваньняў».

У 2008 годзе з аналягічнай прапановай у Міністэрства культуры зьвяртаўся кіраўнік камісіі Партыі БНФ па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч. Адмову надаць статус гісторыка-культурнай спадчыны бел-чырвона-беламу сьцягу Міністэрства культуры тады патлумачыла «недастатковай аргумэнтацыяй і дакумэнтальнай абгрунтаванасьцю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?