Улада

Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд

Крымінальную справу ў дачыненні да былога дырэктара дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Анатоля Грамовіча па першай інстанцыі будзе разглядаць Беларускі вайсковы суд. Матэрыялы справы туды перададзены з Вярхоўнага суда. Дата пачатку судовага працэсу пакуль не вызначана.

Анатоль Грамовіч быў затрыманы 15 студзеня 2009 года. Ён падазраваўся ў атрыманні хабараў, ухіленні ад выплаты мытных плацяжоў. Генпракуратура прад’явіла яму абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі службовай асобы з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў).

Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі 6 сакавіка 2009 года начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Аляксандр Ракевіч, «досыць высокапастаўленыя супрацоўнікі праваахоўных органаў» прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці па справе аб незаконным ўвозе ў Беларусь буйных партый дарагіх тавараў па падробленых таварна‑суправаджальных дакументах.

Генпракуратурай устаноўлена, што ў 2000 годзе на тэрыторыі краіны некалькі грамадзян Расіі і Беларусі стварылі злачынную арганізацыю.

Яны займаліся незаконным перамяшчэннем з краін Заходняй Еўропы ў Расію праз пункт мытнага афармлення «Казловічы» бытавой тэхнікі, адзення, абутку без выплаты ў поўным аб’ёме мытных плацяжоў.

У выніку злачыннай дзейнасці дзяржаве быў нанесены ўрон не менш як на 20 млрд. рублёў. «Для аказання садзейнічання ў распрацоўцы і рэалізацыі мер па бесперашкодным перамяшчэнні грузаў па падробленых дакументах кіраўнікі злачыннай арганізацыі ўцягнулі ў яе дзейнасць шэраг супрацоўнікаў КДБ і мытных органаў, — сказаў Ракевіч. — За хабар яны аказвалі ўдзельнікам злачыннай арганізацыі садзейнічанне ў супрацьпраўным промысле. Давалі ўказанні падначаленым супрацоўнікам аб незатрыманні аўтатранспартных сродкаў і тавараў, што незаконна перамяшчаліся. Процідзейнічалі правядзенню аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў злачыннай арганізацыі, кансультавалі іх».

Характэрна, што ў кастрычніку 2002 года пад асабістым кантролем дырэктара ДФР КДК Анатоля Грамовіча праводзілася праверка працы Брэсцкай мытні, па выніках якой быў распачаты шэраг крымінальных спраў у дачыненні да некаторых яе кіраўнікоў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына праглынула асу разам з газіроўкай і ледзь не памерла1

Зянковіч расказаў, як у СІЗА паклаў пад вядро газету з партрэтам Лукашэнкі і пісаў тлумачальную2

Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы3

Кожныя два метры — пераход. Сюрпрыз для веласіпедыстаў у Мінску1

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі7

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі8

А цяпер так можна? Як гісторык трапіў у Wargaming, замацаваўся ў ІТ і ўжо не баіцца ні крызісаў, ні ШІ2

«Як дабівацца праўды?» Пасля смерці школьніцы ў бальніцы Ельска бацькам не даюць ніякай інфармацыі пра расследаванне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць