Тэлевізія і спэцслужбы, здаецца, рыхтуюць чарговую правакацыю супраць Камітэту абароны рэпрэсаваных. На электронную пошту Камітэту паступіў ліст, у якім вядзецца гаворка пра тое, што БТ рыхтуе сюжэт пра тое, што любы чалавек з боку можа атрымаць дапамогу як ахвяра палітычных рэпрэсій. Паводле інфармацыі, галоўным «героем» сюжэту будзе Сяргей Пецюкевіч.

Сяргей Пецюкевіч сапраўды зьвяртаўся па дапамогу ў Камітэт, расказаўшы пра тое, што ён быў актывістам апазыцыі і падаў зьвесткі пра рэпрэсіі супраць яго ды сказаў, што ня можа працягваць вучобу ў Беларусі праз сваю палітычную дзейнасьць.

«Сяргей Пецюкевіч ці другі рэпрэсаваны, мы стараемся дапамагаць усім рэпрэсаваным, мы імкнемся дапамагчы ўсім рэпрэсаваным. Натуральна, мы правяраем. Канечне, мы правяраем ўсю інфармацыю. На жаль, сам Пецюкевіч нічога не праясьніў на гэты конт, так як яго тэлефон спачатку не адказваў, а цяпер наогул не дасяжны. Мы спадзяемся, што нічога страшнага ня здарылася, і сябры, што рэкамэндавалі яго камітэту, дапамогуць ня стаць ахвярай брудных інтрыгаў», - заявіла прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік Камітэту абароны рэпрэсаваных Іна Кулей.

Хартыя’97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0