Мядзела Віленскай губ. І запас часам бяду чыніць. Недалёка мястэчка, у вёсцы Мазалеўшчыне была нядаўна вечарынка. Прыгатавалі ўсе патрэбныя рэчы да яе — гарэлку, нажы і калы. Гулялі добра, частаваліся яшчэ лепей: і гарэлкай, і нажамі, і каламі. Пасля такога пачастунку аднаго хлопца з выпаўшымі глуздамі і перарэзаным языком адвязлі да доктара, але і той не даў рады. На другі дзень хлопец памёр.

«НН». №6. 1910

Быкаў пераедзе ў Нямеччыну. Васіль Быкаў не вернецца ў Беларусь, але перае¬дзе прынамсі на год у Нямеччыну на запрашэнне тамтэйшага ПЭН‑цэнтра. Першымі гэта паведамілі не беларускія, а расійскія мас‑медыя.

«НН». №6. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0