Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Барысенка сёння на прэс‑канферэнцыі ў гарвыканкаме.
Плануецца, што адзіны электронны праязны квіток будзе дзейнічаць на ўсе віды транспарту.
Ён будзе тарыфікаваны ў залежнасці ад працягласці паездкі, часу і колькасці паездак, удакладніў Барысенка.