Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 11 лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Невялікі снег, мокры снег, па поўдні з дажджом. Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—11°С, па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 15°С, днём мінус 5 — плюс 1°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Невялікія ападкі (у асноўным снег, мокры снег), слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—8°С, днём 0 — мінус 2°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна. 12 лютага часам снег, мокры снег, слабая завіруха. Па поўдні магчымы дождж. Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—10°С, днём 0 — мінус 7°С, па паўднёвым захадзе ноччу каля 0°С, днём да плюс 2°С. 13 лютага часам снег, мокры снег, слабая завіруха. П

а поўдні магчымы дождж. Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, па паўночным усходзе да мінус 10°С, днём 0 — мінус 6°С, па поўдні да плюс 2°С.

У Мінску 12 лютага воблачна. Часам невялікі снег, слабая завіруха. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, усходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—7°С, днём мінус 3—5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?