Прэзентацыя фільма пра Булак-Балаховіча ў Варшаве + відэаанонс 6
10 лютага споўнілася 127 гадоў з дня нараджэння Станіслава Булак-Балаховіча – генерала Беларускае Народнае Рэспублікі.
10 лютага споўнілася 127 гадоў з дня нараджэння Станіслава Булак-Балаховіча — генерала Беларускае Народнае Рэспублікі.
«Белсат» разам з ініцыятываю «Беларуская нацыянальная памяць» запрашаюць на прэм’ерны паказ дакументальнага фільма пра Станіслава Булак-Балаховіча. Стужку «Генерал няскончанай вайны» стварыў у 2009 годзе рэжысёр Сяргей Ісакаў, сцэнарый напісаў Уладзімір Халіп. Аўтары першага ў гісторыі фільма пра Балаховіча шукаюць адказаў на пытанні, кім насамрэч быў, за што змагаўся і як загінуў генерал, чый лёс звязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў.
Прэзентацыя фільма адбудзецца 12 лютага, у пятніцу, у «Collegium Civitas» (аўдыторыя, А, XII паверх, Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad 1, Warszawa, уваход ад вул. Маршалкоўскай). Пачатак, а 18-й гадзіне.