Па выніках таргоў замежнымі валютамі 11 лютага на Беларускай валютна‑фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША не змяніўся і склаў 2.898 рублёў.
Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам ЗША попыт перавысіў прапанову ў шэсць разоў. Удзел у таргах узялі 27 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 16 млн. 856 тыс. (попыт — 16 млн. 856 тыс., прапанова — 2 млн. 817 тыс.).
У таргах расійскім рублём удзельнічалі 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 257 млн. 507 тыс. (попыт — 296 млн. 507 тыс., прапанова — 257 млн. 507 тыс.), а курс вырас на 0,39 рубля і склаў 96,20 беларускага рубля за адзін расійскі.
У таргах еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 5 млн. 544 тыс. (попыт — 5 млн. 546 тыс., прапанова — 3 млн. 779 тыс.), а курс вырас на 3 рублі і склаў 3.989 рублёў за еўра.
У дачыненні да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,17% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.036,11 рубля супраць 1.034,40 рубля днём раней.
З пачатку года курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,02%. Пры гэтым да даляра курс знізіўся на 1,22%, да расійскага рубля — на 1,63%, да еўра ўмацаваўся на 2,84%.
На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.