Дзень закаханых 14 лютага «Малады фронт» адзначыць традыцыйнай Акцыяй любові, якая пачнецца а 18:00 на пляцы Волі. Потым удзельнікі збіраюцца прайсціся шэсцем да Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці.

Раней планавалася, што ў гэты дзень адбудзецца ўручэнне прэміі «Люблю Беларусь». Але планы сарваліся пасля таго, як гатэль «Кроўн плаза» скасаваў дамову на памяшканне.

Намеснік старшыні «МФ» Іван Шыла кажа: «У выбары паміж правядзеннем мерапрыемства на сядзібе БНФ і вуліцай. Мы абіраем вуліцу. Калі б была магчымасць правесці ўручэнне прэмій у «Краўн плазе», то так бы і зрабілі. Бо гэта новыя кірункі дзейнасці, досвед арганізацыйнай працы».

Наста Палажанка паабяцала, што сёлета акцыя зноў будзе касцюмаванай з бенгальскімі агеньчыкамі і анёламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?