Бі-бі-сі, «Нямецкая хваля» і «Голас Амерыкі» заявілі, што завады вяшчанню пачалі чыніць у чацвер, калі ў Іране адзначалася 31-я гадавіна Ісламскай рэвалюцыі.

Вяшчальнікі адцемілі, што Іран мае магчымасць свабодна распаўсюджваць сваю інфармацыю па ўсім свеце і ў той жа час не дае сваім грамадзянам атрымліваць інфармацыю звонку, піша Бі-бі-сі.

Прадстаўнік дзярждэпартамета ЗША заявіў пра наяўнасьць прыкметаў таго, што ў Іране адключаныя тэлефонныя сеткі, заблакаваная адпраўка смс-паведамленняў і абмежаваны доступ у сеціва.

«Відавочна, што іранскія ўлады баяцца ўласнага народа», — адзначыў Пі Джэй Краўлі.

Да ўсяго іранскія ўлады забаранілі Gmail.

На гэтым тыдні «Рэпарцёры без межаў» заклікалі Еўразвяз адклікаць паслоў з Тэгерана, бо за некалькі дзён іранскія ўлады кінулі за краты сама меней 8 супрацоўнікаў СМІ. Іх абвінавацілі ў «публікацыі непраўдзівай інфармацыі» і «супрацоўніцтве з сіянісцкімі спадарожнікавымі тэлестанцыямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?