Ці можна пабудаваць бізнес на фізычнай культуры ды спорце? Як пачаць яго з мінімальнымі інвестыццыямі і якую выбраць стратэгію развіцця? Колькі выдаткоўваюць беларусы на заняткі спортам? Спрабуе разабрацца праграма «Асабісты капітал» Белсата.

Калі вы пачынаеце бізнес у сферы масавага спорту, танней усяго гэта зрабіць так, як зрабіла мінчанка Інга Бабанкова. Яна — індывідуальны трэнер шэйпінгу, хаця спачатку займалася спортам проста для сябе.

«Людзі прыходзяць «на трэнера», тут ты працуеш з людзьмі і твая асоба — вельмі важны фактар для поспеху бізнеса. І будуць хадзіць людзі! Але хтосьці збярэ групу за месяц — а камусьці трэба папарацаваць даўжэй. Але людзі будуць», — гаворыць Інга Бабанкова.

Пачаўшы з аднаго віда спорту, варта прыгледзецца да схемы, калі кліентам прапаноўваецца адразу шырокі спектр паслуг — зал фітнесу і трэнажоры. Уладальнік фітнэс-клуба спадар Аляксандр Ляпарскі перасцярагае – у дзённы час залі будуць пуставаць, асноўны наплыў кліентаў — у вячэрні час. Героі праграмы распавядаюць які ўзровень коштаў трэба трымаць, каб заставацца «на плыву».

Бізнес можна арганізаваць не на спартовых паслугах непасрэдна, а напрыклад здаваць у арэнду спартовае абсталяванне. Так зрабіў мінчук Валер Яфімец, у яго — пункт праката горналыжных прыладыў ды абутку, пакуль адзіны ў Менску. Кліенты — і тыя, хто збіраеццца ў Сілічы, і тыя, хто едзе на некалькі дзён на замежныя курорты.

Як арганізаваць гэты бізнес, глядзіце ў відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?