Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 13 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. Месцамі мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—10°С, днём 0 — мінус 6°С.

У Мінску 13 лютага воблачна, часам снег. Ноччу слабая мяцеліца і галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—8°С, днём мінус 3—5°С.

У наступныя двое сутак, 14—15 лютага, у Беларусі будзе воблачна. 14 лютага часам снег, мокры снег, месцамі моцны снег. Па паўднёвым усходзе галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 7°С, ноччу па Віцебскай вобласці да мінус 9°С.

15 лютага ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—9°С, днём 0 — мінус 6°С.

У Мінску 14 лютага воблачна, часам снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—5°С, днём мінус 2—4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?