Навабранцы Узброеных сіл і органаў памежнай службы Беларусі 13 лютага прысягнуць на вернасць Радзіме.

Усяго ў ходзе прызыўной кампаніі з 18 па 29 студзеня на ўкамплектаванне Узброеных сіл накіравана каля 6,5 тыс. чалавек. Прадстаўнікі камандавання Узброеных сіл адправяцца ў розныя часткі і падраздзяленні рэспублікі, каб асабіста прысутнічаць на цырымоніі прыняцця прысягі. Міністр абароны Юрый Жадобін паўдзельнічае ў цырымоніі прыняцця прысягі ў 72‑м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў (Барысаў).

На вернасць Радзіме ў прысутнасці родных і блізкіх таксама прысягнуць каля 1 тыс. маладых людзей, прызваных у органы памежнай службы Беларусі. Ва ўрачыстых цырымоніях прыняцця ваеннай прысягі прыме ўдзел кіраўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?