13.02.2010 / 15:05

Вандроўка "Блізкая далёкая поўнач" 3

27 лютага МГА "Гісторыка" разам з культурнай прасторай vitebsk4.me рыхтуе падарожжа з Віцебска і Полацка.

Маршрут падарожжа "Блізкая далёкая поўнач": на мяккім і цёплым аўтобусе мы паедзем у адзін з самых прыгожых куткоў Беларусі – у Пастаўскі раён.

Камайскі касцёл-крэпасць, у сценах якога і сёння можна пабачыць ядры часоў Паўночнай вайны, дзівоснай прыгажосці палац Бішэўскіх у Лынтупах, касцёл святога Антонія Падуанскага ў Паставах – гэта толькі невялікая частка таго, што вы пабачыце!

Маршрут падарожжа: Віцебск (ад’езд) – Полацк (10-хвілінны прыпынак) – Глыбокае (праездам) – Паставы – Камаі – Лынтупы – Глыбокае (праездам, мажлівы прыпынак паводле жадання) – Полацк (10-хвілінны прыпынак) – Віцебск (прыбыццё).

Усё пра падарожжа можна даведацца ў

Ганны (Віцебск) +375 29 299 69 31,

Кірылы (Мінск) +375 29 761 07 94

Ganka Krauchanka

0
Dux / Адказаць
16.02.2010 / 18:05
Каліласачка, дадайце ў абвестачку шчэ кантакт: Хрысьціна (Віцебск) +375 29 518 12 62. Ну і шчэ варта пазначыць, што вандроўку ладзіць МГА \"Гісторыка\" у межах грамадзкай кампаніі \"Будзьма\". Дзякуй. Зьміцер Рагачоў, Старшыня МГА "Гісторыка" (для рэдактара +375 29 755 03 70)
0
ABC / Адказаць
23.02.2010 / 10:35
Ну і яшчэ было б ну зусім цудоўна, калі б паведамілі драбностку - КАЛІ тая вандроўка адбудзецца.
0
Зьміцер Любанскі / Адказаць
23.02.2010 / 17:56
27 лютага адбудзецца, дэталі па тэлефонах
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру