Арганізатары выставы сабралі ў адной залі працы шматлікіх фатографаў, сярод іх і фотакарэспандэнткі «Нашай Нівы» Юліі Дарашкевіч, якія адлюстроўваюць гарачыя падзеі вясны-2006 з Плошчай, намётавым мястэчкам, акцыямі пратэсту, арыштамі і судамі. Гледзячы на працы мастакоў нібыта ізноў перажываеш усё тыя пачуцьці, якія даводзілася перажыць на Плошчы і пасьля яе.

На адкрыцьцё выставы прыйшло багата людзей, відаць, нават болей, чым на нядаўні выступ тамсама Сержука Сокалава-Воюша, заля не магла зьмясьціць усіх ахвотных і многім даводзілася стаяць у чэргах, якія пачыналіся на вуліцы. Амаль усе прысутныя пазнавалі на фотапрацах сябе, сяброў, знаёмых.

На адкрыцьці выставы прысутнічаў лідэр дэмакратычнай сілаў Аляксандар Мілінкевіч, старшыня ПБНФ Вінцук Вячорка.

Экспазыцыя сапраўды вартая, каб на яе паглядзець.

Выстава будзе працаваць тры тыдні.

Іна Кулей

Гурт «P.L.A.N» выступае на адкрыцьці выставы

Франак Вячорка падчас цырымоніі ўзнагароджаньня трымае ў руках здымак, які быў прызнаны лепшым.

Аляксандар Мілінкевіч

Павал Мажэйка

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?