У Ванкуверы ў пятніцу памёр 21-гадовы грузінскі саначнік Надар Кумарыташвілі. Ён атрымаў смяротную траўму падчас трэніровачнага заезду.

 Надар Кумарыташвілі вылятае з трасы. Фота AFP.

Надар Кумарыташвілі вылятае з трасы. Фота AFP.

Спартовец на фінальным павароце страціў кіраванне над сваімі санкамі, урэзаўся ў сцяну трэка і на хуткасці 145 км/г вылецеў з трасы.

Медыцынская брыгада адразу кінулася на дапамогу. А праз восем хвілін Кумарыташвілі быў адпраўлены верталётам у бальніцу, але там выратаваць спартоўца не здолелі.

Крыху раней двухразовы аімпійскі чэмпіён італьянец Армін Цогелер на той жа трасе таксама не даў рады кіраванню санкамі, але пазбегнуў сур’ёзных пашкоджанняў.

Грузінская дэлегацыя заявіла, што не выключана, што здымецца з Алімпіяды, паколькі спартоўцы перабываюць у шоку.

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Жак Раге скзааў наступнае: "Усе нашыя думкі - з сям'ёй, сябрамі і калегамі спатроўца. Уся алімпійская сям'я уражана гэтай трагедыяй, якая кідае цень на Гульні".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?