13.02.2010 / 20:46

МЗС Польшчы рыхтуе чорны візавы спіс 11

Таксама Варшава перадала Лукашэнку неафіцыйны ліст з засцярогамі.

У артыкуле пра ўчорашнюю сустрэчу міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі Радаслава Сікорскага і Сяргея Мартынава, польская Gazeta Wyborcza піша, што Сікорскі перадаў праз Мартынава Лукашэнку неафіцыйны ліст.

Паводле газэты, у лісьце 10 пунктаў, падтрымку якіх Варшава ставіць у залежнасьць ад павагі Менску да правоў польскай меншасьці. Гаворка ідзе пра падтрымку для Беларусі сярод іншага ў пытаньнях чарговай пазыкі ад МВФ, скасаваньне візавых санкцыяў, пачатак у Беларусі часткі праграмаў Усходняга партнэрства, «і нават уваход Беларусі на правах паўнавартаснага чальца ў Раду Балтыйскіх дзяржаў».

Gazeta Wyborcza піша таксама, што МЗС Польшчы рыхтуе сьпіс грамадзянаў Беларусі, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы і ўсяго Эўразьвязу. Неафіцыйна паведамляецца, што ў ім — кіраўніцтва праўладнага саюзу палякаў на чале з Станіславам Сямашкам.

«Тэрмін абвяшчэньня гэтага сьпісу — гэта пытаньне гадзінаў і дзён, а ня тыдняў», — заявіў газэце прэсавы сакратар МЗС Польшчы Пётар Пашкоўскі.

Між тым учора кіраўнік Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк заявіў, што «не выключае разрыву дачыненьняў паміж ЭЗ і Беларусьсю. Калі ня будзе ніякага пазытыўнага водгуку на пацяпленьне, якое прапанаваў Эўразьвяз».

0
Неслучайный прохожий / Адказаць
13.02.2010 / 21:41
Няхай павернуць свой погляд на Захад, на Нямеччыну. Не, адчуваюць сябе надзейна ў кампаніі з Еўразвязам, г.зн. хочуць ажыццявіць групавое нападзенне на адну Беларусь І гэтак усю гісторыю. "Подлая нацыя"- сказаў Чэрчыль.
0
Uschodniaja Stalica / Адказаць
13.02.2010 / 22:34
"Чорныя спісы"? Вось і ўся польская дэмакратыя. А дзе ж прававое абаснаванне?
0
Ігар / Адказаць
13.02.2010 / 23:44
а прававое абаснаванне ў акружоным міліцыяй польскім домам вось узор калі дзяржава клапоціцца пра свае нацыянальныя меншасці за мяжой....
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру