13.02.2010 / 20:47

Апазіцыянерам паложаны дадатковыя падкаўнерыкі 4

Сёньня ў Слуцку прыняў прысягу Алег Пронскі, у цывільным жыцьці актывіст Руху «За свабоду» з Мастоўскага раёну. Ён быў адзіным, хто прачытаў тэкст на беларускай мове. У гэты дзень да яго прыехала маці і сябры.

Алег Пронскі паведаміў, што трапіў у вайсковую часьць 01851 у 56-й зэнітна-ракетнай брыгадзе. Да яго ставяцца пакуль з асьцярогай, але ўсім стараюцца забясьпечыць, нават падкаўнерыкаў выдалі больш, чым іншым салдатам. Алег кажа, што трэба было прызвычайвацца ўсё рабіць па камандзе, толькі з дазволу, але настрой у яго нармальны.

Алег Пронскі мае вышэйшую адукацыю, таму служыць яму належыць адзін год. Ён стаў апошнім прызыўніком, якога адправілі з Гарадзенскага абласнога ваенкамату, гэта адбылося 1 лютага, калі прызыў быў закончаны.

0
Кнехт / Адказаць
13.02.2010 / 21:21
Сёньня ў Слуцку прыняў прысягу Алег Пронскі, у цывільным жыцьці актывіст Руху «За свабоду» з Мастоўскага раёну. Ён быў адзіным, хто прачытаў тэкст на беларускай мове. ------------------------------------------------------------------------- Гэтым усё сказана! КЛЯТВА ЗАШЧЫТНІКАЎ АЦЕЧАСТВА Ацечаства слаўлю, дзе смачна мне есць, а дзе найсмачней - яшчэ трэба глядзець.
0
Hans / Адказаць
15.02.2010 / 11:54
Чаму НН эканоміць на карэктары? Па-беларуску будзе "частка", а не "часьць", "скончаны", а не "закончаны", "імкнуцца" а не "стараюцца", "прыехалІ маці і сябры", а не "прыехалА маці і сябры". "Паложаны" - гэта таксама на "нармальнам языке"? І ўжо калі імкнецеся пісаць тарашкевіцай, то адначасна з "зЭнітнай" трэба пісаць "апазЫцыянЭр" і не "нармальны", а "нармалёвы". Карацей, "ціхій ужос". Калі раней НН была ўзорам добрай беларускай мовы, то цяпер вашыя артыкулы лепш не паказваць дзецям і слабанервовым асобам. Рэд. Артыкул належыць радыё Свабода, а не НН. Усе вашы заўвагі - густаўшчына. У гэтых выпадках магчымая варыянтнасць. А чаму ашчаджаем на карэктару, адгадайце з трох разоў.
0
ABC / Адказаць
15.02.2010 / 13:43
У некаторай долі Hans усё ж мае рацыю. Каб даць загаловак тым правапісам, якім і тэкст пададзены, падазраю, лішняга бюджэту ня трэба.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру