25.08.2006 / 23:19

У найбліжэйшыя гады правілы прыёмы ў ВНУ мяняцца ня будуць 2

Сёньняшнія правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы зьяўляюцца аптымальнымі і таму ў найбліжэйшыя некалькі гадоў мяняцца ня будуць.

Разам з тым прэзыдэнт запатрабаваў удасканаліць якасьць тэставых заданьняў і саму тэхналёгію правядзеньня тэставаньня, узмацніць тлумачальную працу сярод абітурыентаў і іх бацькоў.

Беручы пад увагу неабходнасьць разьвіцьця сфэры высокіх тэхналёгій і падрыхтоўкі спэцыялістаў у гэтай галіне, А. Лукашэнка паставіў задачу прапрацаваць магчымасьць стварэньня на базе БДУІР комплекснага тэхналягічнага цэнтру, дзе б вялося навучаньне, ажыцьцяўлялася досьледная вытворчасьць і выпускалася гатовая прадукцыя.

Мінадукацыі давядзецца дэталёва пралічыць усе аспэкты гэтага праекта, уключаючы матэрыяльную базу, навучальныя пляны і праграмы, склад выкладчыкаў, зазначыў прэзыдэнт.

0
pan Brudas / Адказаць
26.08.2006 / 00:55
Відна зноў, што не хапае, на жаль, у Лукашэнкі урэмені на ўсё. Бо забыўся сказаць журналістам, што і правядзеньне збору бульбы зараз аптымальнае - прынялі, каго нада ў універсіцеты і сьпецыяльныя школы (хабзаі?), і няхай яны вернасьць Родзіне пакажуць на палетках. А то прыём у калгасы пакуль не аптымальны - бяруць за ўзяткі каго хочуць, вось і гніёт і плеснеет картошка на палях (апошняе - цытата). Сколькі ж яшчэ працы ў яго па наведзенію парадка - мамачка родная!
0
U 7 / Адказаць
28.08.2006 / 09:48
Наколькі гэта праўдападобна, высьветліцца бліжэй пад налеташні прыём абітурыентаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру