15.02.2010 / 14:01

Саначнік Кумарыташвілі казаў бацьку пра небяспеку алімпійскай трасы 2

Давід Кумарыташвілі, бацька загінулага ў пятніцу на трэніроўцы ў Уістлеры саначніка Надара Кумарыташвілі, расказаў у тэлефонным інтэрв’ю AP, што незадоўга да трагедыі яго сын выказваў сумненні наконт бяспекі алімпійскай трасы.

«Сын патэлефанаваў мне і сказаў, што траса вельмі небяспечная», — сказаў Кумарыташвілі.

Нагадаем, што спецыяльная камісія, якая расследавала прычыны смерці спартсмена, прыйшла да высновы, што яна стала вынікам памылкі грузінскага саначніка, а не дэфектаў трасы. Між тым у Грузіі заключэнне камісіі выклікала сумненні. Так, прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі заявіў, што не разумее,

чаму памылка ў праходжанні трасы павінна прыводзіць да смерці спартсмена.

0
bL8dy_R8ts / Адказаць
15.02.2010 / 16:28
І Саакашвілі слушка кажа.
0
Alecha / Адказаць
15.02.2010 / 18:43
Знайшли вінаватага.. а учора расійскі каментатар Швец увесь час свайго рэпартажу падкрэсліваў, што ў тым, што расійскія саначнікі не ўзялі медаляў вінаваты нябожчык.. бо з-за яго смерці трасу спрасцілі, а расейскія саначнікі былі падрыхтаваны на больш доўгую і складаную трасу... ноў коммент
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру