Цеплатрасу прарвала паміж жылым домам на вул. Ландара, 24 і дзіцячым садком на Ландара, 18. Прычына аварыі — карозіі металу трубаправода.

Без ацяплення і гарачага водазабеспячэння застаюцца 27 жылых шматкватэрных дамоў і два дзіцячыя садкі па вул. Ландара 18 і 48. Таксама ў выніку аварыі быў падтоплены падвал жылога дома на Ландара, 24 і трансфарматарных падстанцый на Ландара, 22. У мэтах прадухілення аварыйнай сітуацыі падстанцыя была адключаная, у выніку чаго без электраэнергіі заставаліся восем дамоў.

Зараз завершаны работы па аднаўленні электразабеспячэння і адпампоўка вады з падвалу жылога дома.

Ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне ў дамах і дзіцячых садках арыентыровачна павінны быць адноўлены да 6.00 16 лютага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?