У Ватыкане сёння адбудзецца сустрэча Бенедыкта XVI з ірландскімі біскупамі. Пантыфік запрасіў іх, каб абмеркаваць выпадкі педафіліі сярод духавенства, якія ганьбяць каталіцкую царкву Ірландыі.

«Чальцы царквы здзейснілі злачынства супраць правоў дзяцей, — казаў раней Папа, — і іх дзеянні павінны быць асуджаныя і пакараныя».

«Аўтарытэту Царквы, якая павінна быць рупарам Евангелля, нанесена велічэзная шкода, — кажа біскуп Джозэф Дафі. — У гэтым няма ніякага сумневу. Наша задача зараз пастарацца выправіць гэта становішча і аднавіць давер».

У двух дакладах, апублікаваных у мінулым годзе, гаворыцца,

што на працягу 30 гадоў каталіцкая царква Ірландыі хавала шматлікія выпадкі педафіліі і гвалту з боку святароў у адносінах да дзецяй з царкоўных прытулкаў.

У канцы студзеня чацвёра ірландскіх біскупаў заявілі, што адмаўляюцца ад сану, іншыя выступілі з просьбай аб дараванні.

Ірландыя не адзіная краіна, дзе каталіцкія святары былі выкрытыя ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да непаўналетніх. Падобныя скандалы мелі месца ў Германіі, Польшчы, Партугаліі, Аўстрыі, Іспаніі і ЗША, паведамляе Еўраньюс.

***

Дарэчы ў сераду, на тэлеканале ХХI: будзе паказаны фільм «Песня для ізгоя» (Sonf for а Raggy Boy, Ірландыя, Вялікабрытанія, Данія, Іспанія, 2003)

пра факты педафіліі і гвалту ў выпраўленчых каталіцкіх школах Ірландыі ў 1940‑я гады.

Гэты фільм, заснаваны на рэальных падзеях (паводле аўтабіяграфічнай кнігі Патрыка Гэлвіна), не рэкамендуюць глядзець дзецям.

Фільмы на тэлеканале ХХІ паказваюцца тройчы на дзень. Такім чынам «Песня для ізгоя» ў 13:20, 21:20, 05:20.

Тэлеканал ХХІ даступны ў кабельных сетках, напрыклад, у тым жа Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0