Асобы, датычныя да рэпрэсій супраць беларускіх палякаў, не будуць мець дазволу на ўезд на тэрыторыю Польшчы. Такое рашэнне прыняло Міністэрства замежных справаў краіны па выніках нарады 15 лютага. Яго абвесціў віцэ-міністр замежных спраў Анджэй Крэмэр.

«Калі рэпрэсіі не спыняцца, мы будзем паступова рабіць крокі ў кірунку замарожвання адносінаў між Еўрасаюзам і Беларуссю», — дадаў ён.

Тэрміновая нарада ў МЗС Польшчы ў Варшаве была скліканая ў сувязі з затрыманнем актывістаў Саюза палякаў у Валожыне.

У нарадзе браў удзел і міністр замежных справаў краіны, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Радаслаў Сікорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?