Больш бруду на Мілінкевіча, Вячорку, Лябедзьку і астатніх!Вось стратэгія. Каб ён знайшоў дзе факт з жыцьця сына Лукашэнкі -- не, ён пойдзе ў інтэрнат каліноўцаў і будзе корпацца ў бруднай бялізьне Вітаўта Мілінкевіча. Г...но г...ном... {Напэўна, маецца на ўвазе артыкул Мар'яна Ванькевіча "Рускія" ў Польшчы - "НН"}

А з Плошчай? Каб сабраць Плошчу, трэ было прарывацца на выбары і даваць людзям шанец, надзею. Што ж Пазьняк? Не сабраў 100 тысяч подпісаў, але не прызнаўся ў тым, зманіў, што "ня хоча ўдзельнічаць у псэўдавыбарах" (а калі пачынаў зьбіраць подпісы, ён спадзяваўся на сумленнасьць Ярмошынай і толькі ў часе збору подпісаў яму вочы расплюшчыліся?) і ўмыў рукі.

Калі ж Мілінкевіч з тэлеэкрана і на дзясятках мітынгаў заклікаў людзей прыйсьці (між тым гэта патрабавала сьмеласьці, кожны, хто прыйшоў на Плошчу памятае, што ён адчуваў), Мілінкевіч узьняў хвалю, Мілінкевічавы хлопцы закуплялі намёты і першае неабходнае, Мілінкевічавы хлопцы ставілі гукаўзмацненьне, безь якога нікай Плошчы не было б, Мілінкевічавы сыны везьлі порцыю палатак і за гэта трапілі ў пастарунак, сын Кулей быў на Плошчы і ў турме, зубровец Ільін завёз-такі біятуалет, хоць за гэта быў зьбіты да страты прытомнасьці...

І што Пазьняк? Усё няправільна, здраднікі, зуброўцы-агенты-Масквы, не сумелі арганізаваць, трэ было ня так. А як трэ было?

Лёгка табе, седзячы ў Вашынгтоне на амэрыканскім вэлфэры, разважаць, як трэба. Толькі што ты можаш зрабіць як арганізатар? Весьці блог у Інтэрнэце і выдаваць па кнізе раз на тры гады? 300 бюлетэняў сабралі ў "народным галасаваньні" на ўсю краіну?.. Калі ты палітык, займайся палітыкай, тады ацэньвай свае 300 бюлетэняў сумленна. Калі ты маральны аўтарытэт, ня лезь у г...но. Калі ты прарок, не тапі бліжніх сваіх. А так сваёй псэўдадзейнасьцю перакрэсьліваеш усю сваю заслугу 1991-га. Сваю рэпутацыю псуеш -- хай бы псаваў. Але калі ты ўзяўся быць нацыянальным лідэрам ХХ стагодзьдзя, ты ж, лезучы ў гаўно, увесь нацыянальны рух у яго самае мачаеш.

У Мілінкевічу прынамсі бачыцца стратэгічнае мысьленьне -- што на выбары было варта ісьці хоць бы для таго, каб прывучыць людзей у дзень выбараў выходзіць на Плошчу, некалі гэта спрацуе. Што на мясцовыя выбары варта ісьці хоць бы для таго, каб падкарміць структуры і людзей у рэгіёнаў -- бо на іх уся асьветная і арганізацыйная праца ляжыць, калі яны зусім загнуцца, ня стане хоць тых маленькіх агменьчыкаў беларускасьці і незалежнасьці, якія ёсьць.

Праграму Каліноўскага трэба наладзіць, хоць бы для таго, каб аслабіць русіфікацыйны ўплыў ЭГУ і г.д. Прытым мілінкевічу хапае мудрасьці яшчэ й не трындзець пра гэта. А што Пазьняк? Працягвае прарочыць рэфэрэндум па ўзьяднаньні з Расеяй і пісаць адозвы. І Пазьняку добра, і Лукашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?