16.02.2010 / 13:53

Вялікая пятніца стане ў Балгарыі выхадным днём

Балгарскі ўрад прыняў папраўкі ў Працоўны кодэкс, згодна з якім Вялікая пятніца аб’яўляецца выхадным днём.

«Вялікая пятніца — гэта дзень духоўнага ачышчэння напярэдадні самага светлага хрысціянскага свята Вялікадня», — сцвярджаюць балгарскія парламентарыі.

Такім чынам, Вялікдзень, які сёлета адзначаецца 4 красавіка, балгары будуць святкаваць з 2 па 5 красавіка ўключна.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру