16.02.2010 / 14:32

У мінскіх крамах пачалі прадаваць біяпакеты + фота 8

Такая торба бяспечная для навакольнага асяроддзя і цалкам раскладаецца ў перыяд ад 8 месяцаў да 1,5 года.

У сетцы адной са сталічных крам пакупнікам прапаноўваюць біяпакеты. У адрозненне ад звычайных яны зробленыя з біяраскладальнага поліэтылену.

Такая торба бяспечная для навакольнага асяроддзя і цалкам раскладаецца ў перыяд ад 8 месяцаў да 1,5 года.

Дарэчы, у еўрапейскіх краінах такія торбы ўжо даўно прадаюцца ў шматлікіх гіпермаркетах. У нас жа яны пачалі з’яўляцца толькі цяпер і пакуль каштуюць на 60 рублёў даражэй за звычайныя.

0
зы / Адказаць
16.02.2010 / 15:57
Трэба ў "Кароне" тэрмінова заменіць усе іхнія бесплатныя пакеты на экалагічныя. а так наш народ са сваеасаблівым менталітэтам не стане пераплочваць 60р.нажаль.
0
Піліп / Адказаць
16.02.2010 / 16:01
А з паперы рабіць не спрабавалі?
0
мінак / Адказаць
16.02.2010 / 18:48
У сетцы адной са сталічных крам... Зараз здагадаюся... гэта ГІППА?! )) У фоташопе замазкі не хапіла? ))
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру