16.02.2010 / 15:55

Vodafone зрабіў «самы танны ў свеце мабільнік» 4

Каштаваць ён будзе прыкладна 11 еўра.

На кангрэсе ў Барселоне, прысвечаным мабільнай сувязі, брытанская тэлекамунікацыйная фірма Vodafone прадставіла «самы танны ў свеце мабільны тэлефон». Ён створаны для небагатых краін.

Vodafone 150.

Новы мабільны тэлефон будзе каштаваць менш за 15 даляраў, ці 11 еўра.

З тэлефона Vodafone 150 можна будзе тэлефанаваць і адпраўляць SMS, а таксама выкарыстоўваць яго для мабільных плацяжоў. Час размовы — 5 гадзін, батарэя трымае зарад 10 дзён.

Сярод іншых функцый — тэлефонная кніга на 100 нумароў, вібразванок і ліхтарык. Тэлефон паступіць у продаж спачатку ў Індыі, Турцыі і некалькіх афрыканскіх дзяржавах.

0
Пятро / Адказаць
16.02.2010 / 16:24
Блін, як убачу тут жа набуду!
0
Сьцяпан / Адказаць
16.02.2010 / 17:01
Гэта падкоп пад прэстыж сінявокай! Самыя танныя мабільнікі ў сьвеце ствараюць на ўсенародным прадпрыемстве "Мастоўская сельгастэхніка"! Няўжо ж БТ і Саўбелія падманулі простых беларусаў? Бацька мусіць справядліва пакараць заўраўшыхся ўшывых блох з Захаду!
0
Homo habilis / Адказаць
16.02.2010 / 17:34
Сьцяпан, мушу расчараваць - Мастоўцы хацелі толькі прыклейваць свае налепкі на водафоны і такім чынам, як і Інтэграл, выпускаць "свае" мабілкі. Але ў Мастоўскай тыпаграфіі не завезьлі нямецкі клей, які яны таксама налепкамі хацелі перарабіць у Мастоўкі. Таму вось айчынная мабілка пакуль адкладаецца.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру