16.02.2010 / 17:18

Старшыня Еўрапарламента сустракаецца сёння ў Варшаве з Мілінкевічам 10

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк сустракаецца сёння ў Варшаве з Аляксандрам Мілінкевічам, каб абмеркаваць з ім сітуацыю вакол непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.

Сустрэча пачалася а 16‑й гадзіне паводле мінскага часу. Паводле прэс‑службы, за апошнія некалькі тыдняў беларускія ўлады пайшлі на шэраг рэпрэсіўных крокаў адносна актывістаў Саюзу палякаў Беларусі: фірма спадарыні Анжалікі Борыс была аштрафавана на буйную суму грошай, што ставіць яе пад пагрозу ліквідацыі.

Напярэдадні сустрэчы з лідэрам руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам Ежы Бузэк сказаў, што Беларусь парушае свае абавязанні як члена АБСЭ, і папярэдзіў адносна наступстваў:

«Беларускія ўлады павінны ўзважыць, якія выгады краіна можа мець ад добрых дачыненняў з Еўрасаюзам, і што яна можа страціць, парушаючы прынцыпы дэмакратыі. Без дэмакратыі Беларусь будзе не ў стане выкарыстаць тыя інструменты падтрымкі, якія ёй прапануюцца ў рамках палітыкі добрасуседзтва Еўрасаюза».

0
Кот / Адказаць
16.02.2010 / 17:56
Ужэ адправiлi ва ў Варшаву?
0
to Kot / Адказаць
16.02.2010 / 18:45
Тут памылка. КХП-заклапочаным грамадзянам трэба чытаць загаловак як: "Старшыня Еўрапарламента сустракаецца сёння ў Варшаве з Пазьняком"
0
Кот to памылка / Адказаць
16.02.2010 / 19:01
Тут памылка. У КХП не састаiм. Дык шо..Менск тэрмiнова накiраваў НДАзаклапочанага кадра ўладзiць узьнiкшую сiтуацыю?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру