16.02.2010 / 17:39

Беларуская дэлегацыя наведвае Заходнюю Афрыку 2

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Алейнікавым 16—23 лютага наведвае Кот‑д’Івуар, Тога і Малі,

паведамілі ў прэс‑службе МЗС.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальнай акадэміі навук, мінскіх аўтамабільнага і трактарнага заводаў.

У час візіту запланаваны сустрэчы членаў беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам міністэрстваў замежных спраў, фінансаў, сельскай гаспадаркі Кот‑д’Івуара, Тога і Малі. На іх будуць абмеркаваны перспектывы развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку пытанні прасоўвання беларускай сельскагаспадарчай і аўтатрактарнай тэхнікі на новыя рынкі краін Афрыкі, а таксама рэалізацыі сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі.

0
Якуб Лапатка / Адказаць
17.02.2010 / 11:36
І яшчэ хай павучацца дэмакратыі, як некалі Дземянцей у Рэспубліцы Папуа Новая Гвінея.
0
Uschodniaja Stalica / Адказаць
17.02.2010 / 12:25
У прынцыпе правільна робяць. Адно толькі непакоіць - ці ёсць чым расплаціцца за нашыя трактары ў афрыканцаў. А так, можна і пару-тройку заводаў там пабудаваць. За чые-небудзь грошы. Поспехаў!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру