Рэч у тым, што дзякуючы спорткамітэту Берасьцейшчыны ў «Агарэвічах» створаны добры спартыўны комплекс. Там сур’ёзна займаюцца тэнісам, футболам, ёсьць конна-спартыўная школа. Вядома ж, ёсьць пад гэта адпаведныя пасады і стаўкі.

Злоўжываньні выявіліся, як гэта часта здараецца, выпадкова. З раёну прыехалі з праверкай, якая і выцягнула на сьвет такія падрабязнасьці, як напрыклад, тое, што бухгалтарка, за якую хтосьці атрымліваў грошы, увогуле не ведала, што яна лічыцца на гэтай пасадзе. А вэтурачу замест добрага акладу выдзялялі толькі сродкі на лекі. На прыналежнасьць да злачынства зараз правяраецца і жонка старшыні прафкаму, якая, працуючы ў сельсавеце, вяла і «чорную» бухгалтэрыю свайго мужа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?