На Алімпіядзе ў канадскім Ванкуверы прайшла біятлонная гонка праследавання ў жанчын на 10 кіламетраў.

Алімпійскай чэмпіёнкай стала нямецкая спартсменка Магдалена Нойнер.
Сёння на старт яна выходзіла другой. Нават два промахі не сталі для немкі перашкодай, каб узысці на верхнюю ступеньку подыуму.

Другой стала алімпійская чэмпіёнка Анастасія Кузьміна з Славакіі. На трэцяй пазіцыі францужанка Мары‑Лор Бруно.

Найлепшай сярод беларусак стала Людміла Калінчык, яна заняла 13‑ае месца. Людміла дапусціла два промахі і адстала ад пераможцы на 1 хвіліну 32 секунды.

У Дар’і Домрачавай 15‑ая пазіцыя (4 промахі, 1 хвіліна 45 секунд адставання), у Надзеі Скардзіна — 26‑ае (2 промахі, 2 хвіліны 55 секунд адставання).

Сёння ж адбудзецца гонка праследавання ў мужчын. Пачатак а 22:00.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?