Прэм’ер-міністр Юлія Цімашэнка занепакоена, што, па яе інфармацыі, Віктар Януковіч ужо падпісаў дакументы аб ўступленні Украіны ў Мытны саюз. Як быццам бы, узамен Украіна магла атрымаць 20%-ую зніжку на газ.

Прадстаўнік Партыі рэгіёнаў Аляксандр Ефрэмаў адгукнуўся супярэчлівым каментаром: «Партыя рэгіёнаў не выключае магчымасці ўваходжання Украіны ў мытны саюз з Расіяй, Беларусью і Казахстанам. Трэба дэталёва разгледзіць гэты накірунак. Мы ніколі не займаемся дэмагогіяй».

Расійскія СМІ інтэрпрэтавалі ягоныя словы як рэальную магчымасць уступлення Украіны ў Мытны саюз. У прыватнасці, інфармармацыю апублікаваў расійскі «Камерсант».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?