17.02.2010 / 15:31

Папоў пабачыў у Польшчы «антыбеларускую кампанію» 1

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з заклапочанасцю ўспрымае антыбеларускую кампанію, што разгортваецца ў Польшчы, якая можа нанесці сур’ёзны ўрон інтарэсам развіцця беларуска-польскіх адносін. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў, каментуючы апошнія заявы польскіх палітыкаў і паведамленні польскіх мас-медыя ў адносінах да Беларусі.

«Як было выразна заяўлена міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым у ходзе яго рабочага візіту ў Варшаву 12 лютага, у нашай краіне заканадаўча гарантаваны і забяспечваюцца правы нацыянальных меншасцей. Гэта ў поўнай меры адносіцца і да польскай нацыянальнай меншасці», — падкрэсліў Андрэй Папоў. Беларуская дзяржава на пастаяннай аснове аказвае значную падтрымку яе культурна-адукацыйнай дзейнасці. Паведамленні польскіх СМІ, якія скажаюць рэчаіснасць і аб’ектыўныя факты, уводзяць у зман палітычныя колы і грамадскую думку Польшчы, негатыўна ўплываюць на клімат беларуска-польскіх адносін.

Заявы, што гучаць апошнім часам у Польшчы, аб намеры ўвесці візавыя санкцыі супраць беларускіх грамадзян, заклікі да абмежавальных мер, у тым ліку эканамічнага характару, адносна Беларусі не садзейнічаюць зняццю штучна створанага напружання ў беларуска-польскіх адносінах і супярэчаць палажэнням Хельсінкскага заключнага акта 1975 года аб недапушчальнасці прымянення эканамічных санкцый для аказання націску на суверэнныя дзяржавы, адзначыў прэс-сакратар МЗС Беларусі.

«Мы гатовы прыкласці сумесныя намаганні для захавання дасягнутага ўзроўню і далейшага развіцця беларуска-польскіх адносін на аснове ўзаемнай павагі і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго. Перакананы, што гэта адпавядала б інтарэсам народаў нашых краін і стабільнасці на еўрапейскім кантыненце», — сказаў Андрэй Папоў.-

0
Міхаліна / Адказаць
17.02.2010 / 16:53
Хопіць з лукашыстамі па-людзку - бо чалавечую мову за пятнаццаць год калгаснай дыктатуры яны пазабываліся. З імі трэба толькі на іх мове - бізуном ды санкцыямі. А мы гэты час неяк перажывем - горш чым за лукашыстаў быць ня можа, датрываем да вызвалення.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру