Крэатыўны ход баранавіцкага ЗАГСу: шлюб у Лядовым палацы.

Першая ў Баранавічах і ў краіне цырымонія заключэння шлюбу ў новым Лядовым палацы прайшла ў Дзень святога Валянціна 14 лютага.

На каньках былі не толькі жаніх і нявеста, сведкі, але і некаторыя госці. Вакол маладых круціліся маленькія анёлкі-фігурысткі.

Пасля традыцыйнага роспісу, абмену пярсцёнкамі і першага шлюбнага пацалунку маладыя выканалі вясельны вальс на лёдзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?