«Хроніка бягучых падзей» — так называецца новы зборнік эсэ вядомага беларускага журналіста Віталя Тараса.
Журналіст прысвяціў свой зборнік памяці бацькі -- паэта, празаіка, перакладчыка Валянціна Тараса. Прэзентаваная кніга сёння на вечарыне памяці літаратара ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул.Багдановіча, 13). Пачатак, а 17-й.
«Назву гэтай кнігі падказаў інфармацыйны бюлетэнь, які выходзіў у самвыдаце ў СССР. Рэаліі сённяшняй Беларусі шмат у чым нагадваюць савецкую практыку 70-х — пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя. З адзіным выключэннем — у Беларусі вольнай ад цэнзуры зонай застаецца інтэрнет», — гаворыцца ў анатацыі да зборніка.
У яго ўвайшлі выбраныя тэксты з блогу Віталя Тараса.