Публічныя выступленні С. Алексіевіч па мажлівасці стараюся не прапускаць. Бо амаль заўсёды атрымліваю імпульс для роздуму. Ці завочнай спрэчкі. За што шчыра ўдзячны пісьменніцы.

Святлана Аляксандраўна, як ніхто з іншых беларускіх сучасных літаратараў, здатна паглядзець на родную зямлю, што ўзгадавала яе і дала крылы для лёту, празь перавернуты бінокль. Калі прадмет увагі не набліжаецца, а аддаляецца. Сьвядомая аберацыя зроку. Дзеля чаго? Магчыма, каб у вялікім убачыць малое. Шчытнасць матэрыі і кропкавая шчытнасць думкі. Наша зямля з космасу, сапраўды, невялічкі, пераважна блакітнага колеру шарык...

Вось ён, погляд з арбіты. Нядаўна С. Алексіевіч дала інтэрвію папулярнаму расійскаму штотыднёвіку «Аиф» (№ 28). Цытаты – на мове арыгінала. «У меня есть замысел – написать хронику Маленького человека и Великой утопии. Должна получиться своеобразная биография империи. Империи, в которой 80 лет работала великая идея. Потом идея начала дряхлеть. А потом вообще упала. Сегодня время великих идей кончилось. Мы теперь учимся просто жить – без баррикад, без борьбы и судьбоносных событий...»

Як бачым, задачу сабе дасьледчыца паставіла неверагодна цяжкую. Нават Фёдар Дастаеўскі да канца яе не вырашыў. Прычым, геній меў справу з мастацкім матэрыялам, а ў выпадку з С. Алексіевіч – паўсядзёнка, з яе спакусамі зьбіцца на шчыкатаньне нэрваў абывацеля.

Безумоўна, «маленькі чалавек» з ягонымі падпольнымі комплексамі актуальны і для XXI стагоддзя. Аднак наколькі ён цікавы для шырокага чытача ў дакументальным дыскурсе? Ці не эксплуатуецца тут самым банальным чынам псіхалогія чалавека, затурканага масавай культурай? Наколькі магнітафонны запіс – няхай сабе і споведзь, можа пацясніць у нашай свядомасці вобразы класічнай літаратуры?

А што гэта за «мы»? Спярша я падумаў, што маецца на ўвазе беларускі народ, нацыя. Аказваецца, не. «Каждый из нас может вспомнить моменты, когда он был счастлив. Но, к сожалению, это только моменты. А нам, русским, даже этот скоротечный мир счастья не знаком. Мы его боимся. Так сложилось в нашей культуре и истории, что счастье у нас –вне закона...»

Ніхто не супраць, каб С. Алексіевіч гаварыла ад імя рускага народа. Мажліва, такую санкцыю далі ёй тамтэйшыя лібералы, накшталт, Ю.Сураўцава, Ю.Чарнічэнкі ці Рымы Казаковай. Закавыка ў тым, што Святлана Аляксандраўна яшчэ нідзе не адмаўлялася ад свайго беларускага паходжання. І – на табе.

«Сегодня время великих идей кончилось...» Вельмі смелая заява. Хаця пасля вядомага клішэ Ф. Фукуямы наконт «канца гісторыі» (ідэалагічнае апраўданне аднаполюснага свету на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі) і не такая яна ўжо і смелая.

Далей: «Может, такова человеческая природа вообще – нам всегда мало того, что у нас есть? Или это мы, русские, на нашем участке суши, где бескрайние пространства, бесконечные дороги, – такие люди? У нас всё – словно временное. В человеке где-то в глубине таится ошущение, что он в любой момент может сорваться и опять куда-то полететь...»

Што праўда, то праўда. Трапна выказаўся наконт палёту «куда-то» М. Бярдзяеў:

«Рускую гісторыю з’ела геаграфія...» Усё так, але што рабіць з цяперашняй Расіяй, якая на вачах (пасля Ельцына) набывае рысы вялікадзяржаўнасці? Рускі касмізм грунтуецца не толькі на рэлігійна-філасофскіх, выразна містычных, высновах, але і на нафце, газе, пітной вадзе, чарназёме, лесе і іншых дзейсных чынніках будучыні. У расійскага арла адрастаюць крылы.

А мне на душы лягчэй стала б, каб Святлана Аляксандраўна пра бусла хоць слоўца прамовіла. Мірная прыгожая птушка. 3 белымі крыламі і чырвоным носам. Спалучэнне колераў вельмі сімвалічнае. Ні гуку... Маўчанне, ад якога «холодок бежит за ворот». Падобна на тое, што С. Алексіевіч свядома пазбягае кранаць Беларусь. Асабліва ў геапалітычным кантэксце. Аднак дзесяцімільённая краіна не можа быць зданню ці прывідам.

«Бескрайние пространства...». Мяне асабіста адлегласць ад Смаленска да Камчаткі на анталагічньм узроўні не дужа турбуе. Хіба ж то ў сэнсе платы за праезд, калі давядзецца адправіцца ў падарожжа.

Тым часам, апошняя цытата: «Я много писала о войне, о лагерях, куда ссылали политзаключённых. Почему-то все, с кем бы я не разговаривала, пювторяли одну фразу: «Человек в нечеловеческих условиях превращается в животное за три дня». На войне, мучимый страхом смерти, в лагере с жутким унижением. То, что веками накопила культура, вся эта шелуха мгновенно слетает, и вылезает зверь, который не хочет умирать. Страх смерти, наверное, самый большой страх, который в нас заложен».

Пра вайну гаварыць не буду. Свайго вопыту няма. Немаўлём быў у тыя гады. Затое розных гісторый ад вяскоўцаў, што зведалі ліхалецце на сваёй скуры, наслухаўся ў дзяцінстве і юнацтве безліч. Не помню, каб нехта з іх, расказваючы пра рэальныя грозныя і часта жахлівыя падзеі, акцэнтаваў увагу на чалавечым звярынцы. Культура не шалупінне. Культура, уключаючы мараль, апошні рэсурс, які не дае чалавеку стаць агіднай пачварай. Хто хапаецца за пісталет пры слове «культура»? Вядома ж, фашысты.

Што тычыцца лагераў, «куда ссылали политзаключённых», то зноў-такі катэгарычныя абагульненні і туг не да месца. Маю пэўныя ўласныя назіранні, датаваныя 1976 – 77 гадамі, калі на станцыі Мінск-Усходні адбываў па сфальсіфікаванай справе (сярод іншых паперчын была і такая) «...проводил антисоветскую агитацию среди колхозников, в результате чего был подожжён бурт с картошкой...».Анекдот? Каб жа!

...У нашай брыгадзе было каля трыццаці грузчыкаў. Пераважная большасць апынулася тут, «адседзеўшы» па 10 –15 гадоў. Ад званка да званка. Нікуды на работу, акрамя пагрузканторы не бралі. У атачэнні такіх людзей давялося правесці ладны кавалак часу. Так, гэта складаны кантынгент. Са сваімі жорсткімі правіламі, іерархіяй. Здаралася ўсялякае. Было і гнюснае. Але, як выключэнне. Чалавечае ўсё-ткі перамагала.

Святлана Аляксандраўна ў канцы інтэрв’ю, нібы спахапіўшыся, даводзіць: «..людям в таких условиях сохранить себя помогает или релчгиозная культура, или фанатизм. Или любовь. Она вытягивает чеяовека от зверя к небу». Слушна. Адно толькі дапаўненне, вельмі істотнае.

На шчасце, акрамя фанатызму ёсць такія паняцці, як самаахвярнасць, адданасць Бацькаўшчыне. У імя працягу роду, людской справядлівасці. Інакш чалавецтва даўно спыніла б сваё існаванне. Ці на планеце панаваў бы вечны таталітарны Рым. Адзін Цэзар і тысячы правінцый з рабамі. Бог не хоча, каб так было.

Вячаслаў Дашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0