На сайцe experty.by падвялі музычныя вынікі 2009 года. Узнагароды ўручылі 18 лютага ў мінскай страўні «Камяніца».

Сёлетняе ўручэнне прэмій праходзіла па-беларуску. Прынамсі, вядоўца Зміцер Безкаравайны адгукнуўся на прапанову аднаго з экспертаў сайта Сяргея Будкіна беларусізаваць фармат мерапрыемства. Падтрымалі, праўда, не ўсе.

Чатыры з дзевяці ўзнагарод атрымаў гурт The Toobes.

Іх альбом «Hello» перамог у намінацыях «дэбют», «рок-альбом», «лепшы альбом», а таксама па версіі вялікага журы.

Сяргей Будкін абурыўся таму, што ўдзельнікі гурту не могуць і двух слоў звязаць на беларускай мове і адмаўляюцца нават разумець па-беларуску. «Мы гаворым музыкай. Слухайце нас», — постфактум адказаў эксперту адзін з музыкаў.

«Прыгожыя жанчыны спявалі непрыгожыя песні», — так ахарактарызаваў усю сутнасць поп-музыкі за мінулы год крытык Зміцер Падбярэзскі. І ўручыў узнагароду ў намінацыі «лепшы поп-альбом» мужчынскаму дуэту Atlantika.

Летась амаль не выйшла фолькавых альбомаў. Таму адпаведную намінацыю было вырашана адкласці. Але яе кампенсавалі новай — «лепшы беларускамоўны альбом». Перамог «Ідыятызм» гурту, які больш не існуе, — «Глюкі».

Агульны спіс пераможцаў па намінацыях выглядае так:

Лепшы дэбютны альбом — The Toobes «Hello».

Лепшы поп-альбом — Atlantika «Taboo».

Лепшы рок-альбом — The Toobes «Hello».

Лепшы рэкард-лэйбл — «West Records».

Лепшы беларускамоўны альбом — «Глюкі» «Ідыятызм».

Прыз народных экспертаў — CherryVata «ViaVanilla».

Прыз замежных экспертаў — Port Mone «Dip».

Прыз вялікага журы — The Toobes «Hello».

Лепшы альбом — The Toobes «Hello».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?