Словы галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі зачапілі многіх.

Пачуў раніцай у метро: «Чуў, што Захараў учора заявіў? Але ж і шлюха!» Словы галоўнага трэнера зборнай Беларусі Міхаіла Захарава пра тое, што ён «вельмі хоча, каб Расія выйграла Алімпіяду» зачапілі многіх.

«На добры лад, любы галтрэн прагне (хай і ў марах) узяць «золата». У Захарава, як бачым, мары іншага кшталту: каб перамог супернік. Фантасмагорыя нейкая...», — напісаў у каментарах на сайце nn.by чытач Dardan.

І сапраўды фантасмагорыя. Цяжка ўявіць, што тое самае сказаў бы пра нацыянальную зборную Галандыі галоўны трэнер Хідынк. І тым больш цяжка паверыць, што Міхаіл Захараў можа дачакацца сустрэчнай шчырасці з боку Вячаслава Быкава, якому ён так жадае ўдачы ў Ванкуверы. Такога б нават не сказаў пра Канаду Глен Хэнлан. Калі быў на пасадзе галоўнага трэнера ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?