21.02.2010 / 14:57

Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі і паслы. Не беларускія 2

ІІІ Агульнанацыянальная дыктоўка была прымеркавана яна да Міжнароднага дня роднай мовы.

У Мінску ў Чырвоным касцёле прайшла ІІІ Агульнанацыянальная дыктоўка. Прымеркавана яна да Міжнароднага дня роднай мовы.

Пісалі яе па тэксце прадмовы Уладзіміра Караткевіча да кнігі «Памяць зямлі беларускай».

Жадаючых не было шмат, але і ў адным пакоі яны не маглі змясціцца. Сярод тых, хто ў гэты дзень прыйшоў падтрымаць беларускую мову, былі замежныя дыпламаты. Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан і пасол Украіны Ігар Ліхавы.

Па словах старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, удзел у сённяшняй дыктоўцы прынялі сябры больш як трыццаці грамадскіх арганізацый.

Тыя, хто не змог праверыць свае веды па роднай мове, маюць шанец зрабіць гэта пазней.

Наступныя дыктоўкі пройдуць 15 сакавіка, у дзень Канстытуцыі, а таксама на ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР — 25 сакавіка.

Кастусь Матушыч, фоты аўтара

0
Danik / Адказаць
22.02.2010 / 00:10
Ды якая, нафіг, дыктоўка? Якія паслы? Заўтра мінус 10 і галалёд!
0
мазэпа / Адказаць
22.02.2010 / 16:19
А каб ты Данік пасьлізнуўся!Во чапяла нязграбная...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру