Беларускі біятланіст Сяргей Новікаў заняў 20-е месца ў мас-старце на 15 км, што прайшоў 21 лютага на Алімпійскіх гульнях у канадскім Уістлеры.

Беларус тройчы спудлаваў на стойцы і, зарабіўшы-зрабіўшы тры штрафныя кругі, прайшоў дыстанцыю за 36 хвілін 59,3 секунды (+1:23,6).

Алімпійскім чэмпіёнам стаў расіянін Яўгені Усцюгаў, які прайшоў дыстанцыю за 35 хвілін 35,7 секунды, не зрабіўшы ніводнага промаху. Дарэчы, гэта першы медаль расійскіх біятланістаў на Алімпіядзе.

Срэбра выйграў француз Мартэн Фуркад – 35:46,2 (+10,5), бронзу заваяваў славак Павал Хурайт – 35:52,3 (+16,6).

Усяго на старт выйшлі 30 біятланістаў.

Нагадаем, што ў чацвер, 18 лютага, Сяргей Новікаў у індывідульнай гонцы на 20 км стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды.

А 23-й ў нядзелю пачнецца мас-старт у жанчын.

На дыстанцыю выйдуць тры беларускі: бронзавы прызёр Алімпіяды Дар’я Домрачава, а таксама Людміла Калінчык і Надзея Скардзіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?